Рэспубліканскі конкурс «Гонар краю майго»
08.09.2023ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
раённага этапу рэспубліканскага конкурсу
«Гонар краю майго»
1. Агульныя палажэнні
Умовы правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Гонар краю майго» (далей – раённы конкурс) вызначаюць мэту, задачы, агульны парадак правядзення раённага конкурсу і патрабаванні да ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу.
2. Мэта і задачы конкурсу
Мэта:
Фарміраванне ў навучэскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.
Задачы:
далучэнне навучэнцаў да гістарычных, культурных, сацыяльных, эканамічных, прыродных каштоўнасцей малой радзімы;
абуджэнне зацікаўленнасці ў навучэнцаў да жыцця і дзейнасці славутых землякоў, да пакінутай імі «спадчыны»;
папулярызацыя адметнасцей малой радзімы, павышэнне яе турыстычгай прывабнасці;
умацаване сувяз паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;
пашырэнне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў, паглыбленне іх інтэлектуальнага патэнціялу.
3. Арганізатар конкурсу
Арганізатарам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце и турызму Лагойскага райвыканкама.
Для падвядзення вынікаў конкурсу фарміруецца склад журы.
4. Удзельнікі конкурсу
У раённам этапе удзельнікамі куонкурса з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей i моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў i больш.
5. Падрыхтоўка для ўдзелу ў конкурсе
У рамках падрыхтоўкі для ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:
збор інфармацыі аб адметнасцях малой радзімы (з выкарыстаннем даведачнай, навуковай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў i інш.);
апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);
даследаванне i аналіз сабранага махэрыялу;
афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання;
культурна-асветніцкія мерапрыемствы, папулярызацыйную дзейнасць праз сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсы i г.д.
6. Правілы афармлення работ
Прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:
аналітычна-даведачную інфармацыю аб аб’екце «гонару» (прадстаўляецца толькі адзін аб’ект) удзельнікаў конкурсу у дачыненні да малой радзімы. Інфармацыя павінна змяшчаць апрацаваны матэрыял з розных крыніц (даведачная, навуковая лтаратура, архіўныя дадзеныя, інтэрнэт-рэсурсы i інш.), які дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне аб выбраным аб’екце i пацвердзць яго унікальнасць, культурную i (ці) гістарычную вартасть (не больш 5 старонак);
матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў i папулярызацыйную дзейнасць;
рэкламную брашуру, з адлюстраваннем асаблівасцей вызначаных аб’ектау (адвольная рэалізацыя творчых задум у падборцы інфармацыі i афармленні).
7. Умовы для правядзення конкурса
5.1. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу праводзіцца з 06.09.2023 па 19.09.2023
5.2. Для ўдзелу у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу кіраўнікам устаноў адукацыі раёна неабходна да 19 верасня 2023 года ўключна прадставіць заяўку (дадатак), конкурсныя матэрыялы ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Лагойскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» (г.Лагойск, вул. Савецкая, 15, каб. 228), таксама на адрас электроннай пошты rymk@logoysk-edu.gov.by (для Бялькевич В.С.).
8. Правядзенне вынікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурса
Журы раённага этапу рэспубліканскага конкурса:
вызначае параак ацэнкі работ;
ацэньвае работы згодна з патрабаваннямі;
вызначае пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу і ўносіць у аргкамітэт прапановы па іх узнагароджанні.
На аснове рашэння журы пераможцы раённага этапа .
Работы, адзначаыя дыпломамі I ступені, накіроўваюцца для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
08.09.2023 20:34 - 08.09.2023 20:38