Государственное учреждение образования
"Крайская средняя школа Логойского района"
З чаго пачынаецца Радзіма ? З матчынай калыскі, аповядах аб прадзедах, з роднага двара і дзіцячага садка, дзе вучаць простым ісцінам: любіць сваю сям’ю, сваю вёску, краіну. Куточак « Беларуская хатка» быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, прывіцця выхаванцам цікавасці да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці. Важнай асаблівасцю « Беларускай хаткі» з’яўляецца ўдзел у яе стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прыналежнась да творчасці. У куточку сабраны рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ганчарныя вырабы, вырабы з саломкі , ільну, шмат рэчаў ткацтва ( ручнікі, посцілкі, сурвэткі, вышыванкі, беларускае народнае адзенне ) Аформлены «Патрыятычны куточак»,матэрыялы якога знаёмяць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, пашыраюць веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі ( герб і сцяг ) і г.д.
09.09.2024 17:52 - 09.09.2024 17:54
Паважаныя бацькі!
Прапануем здзейсніць займальную прагулку! " Вясёлая прагулка РАЗАМ": маршрут выхаднога дня
"Мы да возера ідзём".
Від маршрута: пешы Адлегласць: 2 км
Ні для каго не сакрэт, што гульні на свежым паветры не толькі прыносяць дзецям радасць, але і карысны для здароў'я. Такога рода прагулкі, сумесны актыўны адпачынак дзяцей і бацькоў- гэта праяўленне агульных поглядаў, даверу, узаемадапамогі. Усё гэта садзейнічае стварэнню спрыяльнага клімату ў сям'і. Мы запрашаем Вас правесці выхадны дзень сумесна з дзецьмі ў займальнай форме і здзейсніць прагулку на возера вёскі Рагозіна. Працягласць маршрута ў адзін канец складвае 2 км. Па часу гэта будзе 40 мінут. Ваш маршрут пачынаецца ад дзіцячага садка па асфальтаванай дарозе.
Маршрут праходзіць па вуліцы Калгаснай, мінуючы Свята-Мікалаеўскую царкву, праўленне ААА " Крайск " і Свята-Мікалаеўскую каплічку.
Настрой і працягласць прагулкі будзе залежыць ад таго, што вы будзеце браць с сабой і чым будзеце займацца. Што трэба браць на прагулку? Мы рэкамендуем Вам узяць з сабой не толькі формачкі для пяска, савок і мячык, але і бутылку вады або соку для піцця, панамку для аховы ад сонца, вільготныя сурвэткі.
Чым заняць дзяцей на прагулцы? Мы прапануем арганізаваць з дзецьмі самыя розныя віды дзіцячай дзейнасці. Мы разам весела ідзём Па сонечнай дарожцы, І вельмі лёгка і бадзёра Крочаць нашы ножкі. Прапануем разам з дзецьмі паназіраць за: • рухам ветра • надвор'ем • птушкамі • кветкамі • насякомымі Праспявайце песеньку " Разам весела крочыць" Раскажыце дзецям аб правілах паводзін на беразе возера. Правілы паводзін на вадзе для дзяцей практычна не адрозніваюцца ад правіл для дарослых ; • дзецям нельга гуляць і знаходзіцца ля вадаёма, калі блізка няма дарослых • не астаўляйце смецце на беразе і не кідайце у ваду. • не падходзьце да края возера • не рвіце кветкі. Прапануйце дзецям загадаць загадку: Круглае і блакітнае, Да краёў поўна вады, Над вадою камышы, Што такое? Падкажы! Гэта.... Возера Пагуляйце з дзецьмі ў гульню "Знайдзі каменьчык"(дзецям даецца заданне: знайдзі самы вялікі камень, самы гладкі, самы светлы, самы востры). Пагуляйце ў гульню " Малюнкі з камень чыкаў": дзецям прапануецца знайсці як можна болей каменьчыкаў і вылажыць з іх просты малюнак- спіраль, хвалістую лінію, лесвіцу, сонца з промням
Спытайце ў дзяцей: Якое ў лебядзяў пер'е? Якого колеру пер'е ? Паглядзіце , як ён трымае галаву? А шыя якая? Навошта лебедзю такая доўгая, вытанчаная шыя? Чым харчуюцца гэтыя птушкі? На якую лічбу падобны лебедзь?
Зрабіце ў месцы з дзіцём дынамічную паўзу: Лебедзі ляцяць, крыламі махаюць (махаем рукамі) Прагнулісь над вадой, качаюць галавой (Качаем галавой) Прама і ганарліва ўмеюць трымацца (выпростваем спіну) Вельмі бясшумна на ваду садзяцца (прысаджваемся)
Па вяртанні дадому зрабіце разам з дзецьмі арыгамі-лебедзя. Прапануйце дзецям зляпіць лебедзя з пластыліну.
Прапануйце дзецям намаляваць тое, што ім запомнілася ў ходзе прагулкі, зрабіце аплікацыю і пачніце збіраць калекцыю з прыродных матэрыялаў, складзіце расказ аб вашай прагулцы, а яшчэ можна аформіць газету, кніжку, калаж. Фатаграфіі, зробленыя на прагулцы, аформіце ў альбом.
09.09.2024 17:47 - 09.09.2024 17:47
Чувство Родины... Оно начинается у ребенка с отношения к семье, к самым близким людям — к матери, отцу, бабушке, дедушке. Это корни, связывающие его с родным домом и ближайшим окружением. Дошкольникам необходимо знать и изучать культуру своих предков. Именно акцент на знание истории народа, его культуры поможет в дальнейшем с уважением и интересом относиться к культурным традициям других народов. В основе нравственно-патриотического воспитания ребенка лежит развитие его нравственных чувств.
Немалое значение для воспитания у детей интереса и любви к родному краю имеет ближайшее окружение. Постепенно ребенок знакомится с детским садом, своей улицей, городом, а затем и со страной, ее столицей и символами. Любой край, область, даже небольшая деревня неповторимы!
В каждом месте своя природа, свои традиции и свой быт. Отбор соответствующего материала позволяет формировать у дошкольников представление о том, чем славен родной край.
Родной город... Во время прогулок со своим ребёнком расскажите ему, что родной город славен своей историей, традициями, достопримечательностями, памятниками, лучшими людьми.
Какие сведения и понятия о родном городе способны усвоить дети?
Старший дошкольник знает название своего города, своей улицы, прилегающих к ней улиц, а также в честь кого они названы. Ему нужно объяснить, что у каждого человека есть родной дом и город, где он родился и живет.
В нравственно-патриотическом воспитании огромное значение имеет пример взрослых, в особенности же близких людей. На конкретных фактах из жизни старших членов семьи (дедушек и бабушек, участников Великой Отечественной войны, их фронтовых и трудовых подвигов) необходимо привить детям такие важные понятия, как "долг перед Родиной", "любовь к Отечеству", "ненависть к врагу", "трудовой подвиг" и т. д.
Важно подвести ребенка к пониманию того, что мы победили потому, что любим свою Отчизну, Родина чтит своих героев, отдавших жизнь за счастье людей. Их имена увековечены в названиях городов, улиц, площадей, в их честь воздвигнуты памятники.
Неверно полагать, что, воспитывая любовь только к семье, мы уже тем самым прививаем любовь к Родине. К сожалению, известны случаи, когда преданность своему дому уживается с безразличием к судьбе страны, а иногда даже с предательством. Поэтому важно, чтобы дети как можно раньше увидели "гражданское лицо" своей семьи. (Знают ли они, за что их дедушка и бабушка получили медали? Знают ли знаменитых предков?..)
Продолжением нравственно-патриотического воспитания является знакомство детей с другими городами Беларуси, со столицей нашей Родины, с гимном, флагом и гербом государства. Показать через малое большое, зависимость между деятельностью одного человека и жизнью всех людей —вот что важно для воспитания нравственно-патриотических чувств дошкольника! Это будет способствовать правильному развитию и микроклимата в семье, и воспитанию любви к своей стране. Например, воспитывая у детей любовь к своему городу, необходимо подвести их к пониманию того, что их город — частица Родины, поскольку во всех местах, больших и маленьких, есть много общего:
Воспитывая дошкольника, родителям необходимо обратить внимание на
На это необходимо обращать внимание во всех видах детской деятельности: в играх, в труде, в быту — так как воспитывают в ребенке не только патриотические чувства, но и формируют его взаимоотношения со взрослыми и сверстниками.
Задача родителей — отобрать из массы впечатлений, получаемых ребенком, наиболее доступные ему: природа и мир животных дома (детского сада, родного края); труд людей, традиции, общественные события и т. д. Причем эпизоды, к которым привлекается внимание детей, должны быть яркими, образными, конкретными, вызывающими интерес. Поэтому, начиная воспитывать маленького патриота, родители сами обязаны хорошо знать свой край, традиции народа и продумать, что целесообразнее показать и рассказать детям, особо выделив наиболее характерное для данной местности.
09.09.2024 17:57 - 09.09.2024 17:57
План мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню
Мерапрыемствы |
Адказны |
Тэрмін выканання |
Заўвагі |
Узняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Загадчык |
Перад пачаткам навучальнага года; у дні дзяржаўных святаў |
|
Праслухоўванне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік |
Перад пачаткам навучальнага года; штотыдзень перад пачаткам заняткаў |
Для дзяцей старэйшага ўзроста |
Стварэнне прадметна-прасторавага асяроддзя па патрыятычнаму выхаванню |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік |
На працягу навучальнага года |
|
Экскурсіі, пешаходныя прагулкі для дзяцей, маршруты выхаднога дня (гістарычныя помнікі, сацыяльныя аб’екты, царква) |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, памочнік выхавальніка, бацькі
|
На працягу навучальнага года |
Для дзяцей старэйшага ўзроста |
Правядзенне ў рознаўзроставых групах заняткаў, святочных мерапрыемстваў: "Наш герб", "Наш сцяг", "Наш гімн" "Абаронцы Айчыны", "Дзень Перамогі", "Каляды", "Масленіца", "Купалле", "Дзень Канстытуцыі", "Дзень народнага адзінства", "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі" |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік |
Згодна плана - канспекта Напярэдадні дзяржаўных і нацыянальных святаў |
Мерапрыемствы праводзяцца з удзелам бацькоў з выкананнем сан.гіг. правіл і захаваннем сацыяльна дыстанцынцыі. |
Тэматычныя выставы “Памятныя мясціны Беларусі”, “Мая сям’я”, “Мы – беларусы”, “Запаведнікі і заказнікі Беларусі”, “Мая Лагойшчына”, “Знакамітыя людзі Крайска”, “Прыродныя і расліныя сімвалы Беларусі”, “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, “Чытаем разам”, “Мой радавод”. Фотавыставы “Мая сям’я”, “Мой дзень”. |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
На працягу навучальнага года |
|
Кансультацыі для бацькоў “Выхаванне патрыятычных пачуццяў у сям’і”, “Што значыць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь” |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
На працягу навучальнага года |
|
Папаўненне метадычнай скарбонкі матэрыялаў, канспектаў па тэме маральна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
На працягу навучальнага года |
|
Абнаўленне інфармацыі на сайце ўстановы |
Загадчык |
На працягу навучальнага года |
|
09.09.2024 17:38 - 09.09.2024 17:38