Государственное учреждение образования
"Крайская средняя школа Логойского района"
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай ўстановы
адукацыі «Крайская сярэдняя
школа Лагойскага раёна»
____________СА.Петрашкевіч
«__ » _________2022 г
Справаздача
аб рэалізацыі педагагічнага праекта
«Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх
уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы»
Кіраўнік педагагічнага праекта:
Цалабанава Людміла Баляславаўна, настаўнік дзяржаўнай установы
адукацыі «Крайская сярэдняя
школа Лагойскага раёна»
Тэл. рабочы +375(17)7473638
Тэл. мабільны +375(33)3721683 МТС
Е-mаil:luda.tsalabanava@mail.ru
kraisk@logoysk-edu.gov.by
Крайск, 2022
Агульныя звесткі аб педагагічным праекце
Поўная назва праекта Загад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці ў 2021/2022 вучэбным годзе» (ад 02. 09.2021 №412) Загад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Лагойскага раёна ў 2021/2022 вучэбным годзе» (ад 07.09.2021 №328)
|
Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы
|
Поўная назва ўстановы адукацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна»
|
Адрас ўстановы адукацыі |
223138 Мінская вобласць, Лагойскі раён, аг. Крайск, вул. Будзённага, 9 тэл./факс 80177473638, kraisk@logoysk-edu.gov.by |
Кіраўнік установы адукацыі |
Петрашкевіч Святлана Аляксандраўна |
Від справаздачы |
прамежкавая |
Удзельнікі праекта Загад дырэктара школы «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі ў 2021/2022 вучэбным годзе»( ад 08.09.2021 №93) |
Настаўнікі, вучні 3-10 класаў, бацькі
|
Часовыя рамкі рэалізацыі праекта |
2021-2023 гады |
Справаздачу саставіла Цалабанава Людміла Баляславаўна 14.05.2022 |
Актуальнасць педагагічнага праекта
Перад маладым, несфарміраваным яшчэ чалавекам паўстае пытанне: а для чаго мы жывём, дзе нашыя карані, што нас чакае ў будучыні? У пэўнай меры адказ на гэтае пытанне даў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч: -У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш – прыносіць плады. Вось чаму выхаванне нацыянальнай самасвядомасці патрэбна пачынаць з вывучэння сваёй малой радзімы, будзь то вёска, пасёлак ці горад, каб у вучняў узнікла адчуванне, што і іх родная зямля поўніцца талентамі, параджае герояў; што і тут стваралася гісторыя народа і краіны. А калі яшчэ стварыць умовы для развіцця даследчай дзейнасці вучняў падчас вывучэння гісторыі малой радзімы, то гэта будзе спрыяць паспяховай самарэалізацыі дзяцей.
Наяўнасць праблемы падцвярджаюць атрыманыя ў ходзе самакантролю паказчыкі: пры правядзенні анкетавання сярод навучэнцаў было ўстаноўлена, што трэцяя частка ўдзельнікаў анкетавання не маюць уяўленняў пра пошукава-даследчую дзейнасць, у 38% анкетуемых не праяўляецца пазнавальная цікавасць да дадзенага віду дзейнасці. Занятасць, адсутнасць вольнага часу не дае магчымасці вучням уключацца ў даследчыя працы. У большасці дзяцей выклікаюць цяжкасці супастаўлення прычынна-выніковых сувязей вывучаемых з’яў.
Перад установай адукацыі паўстала задача пошуку шляхоў эфектыўнага фарміравання і развіцця універсальных вучэбных дзеянняў, так як сённяшні дзень патрабуе грамадзяніна з такімі якасцямі, як ініцыятыўнасць, мабільнасць, творчасць, камунікабельнасць.
Актуальнасць дадзенага педагагічнага праекта заключаецца ў тым, што вывучэнне гісторыі роднага краю выклікае вялікую цікавасць у вучняў, развівае актыўна-пазнавальную дзейнасць, рыхтуе да даследчай і навуковай дзейнасці. Адпаведна ў ходзе ажыццяўлення праекта будзе праводзіцца работа па фарміраванні ў вучняў ключавых кампетэнцый грамадзянскасці.
Мэтазгоднасць ажыццяўлення педагагічнага праекта абумоўлена як агульнымі задачамі, якія стаяць перад установамі адукацыі рэспублікі – выхаванне грамадзяніна, які ўмее будаваць сваю ўласную траекторыю жыцця з улікам прыярытэтаў краіны, так і лакальнай задачай, якая стаіць перад нашай школай – захаванне гістарычнай спадчыны, далучэнне навучэнцаў да актыўнай пошукавай і даследчай дзейнасці.
Практычная значнасць педагагічнага праекта заключаецца ў магчымасці выкарыстання з гэтай мэтай:
- урокаў гісторыі і грамадазнаўства, работы школьнага музея «Спадчына»;
- арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню памятных дат і знамянальных падзей гісторыі малой радзімы як фактару адраджэння грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму;
- творчага пошуку настаўнікамі розных формаў арганізацыі дзейнасці вучняў, падчас якой ажыццяўляецца выхаванне чалавека-грамадзяніна і патрыёта, арыентаванага на агульначалавечыя каштоўнасці.
Гатоўнасць педагагічнага калектыву да праектнай дзейнасці пацвярджаецца высокім узроўнем прафесіяналізму педагагічнага калектыву і яго матывацыяй да пошука-даследчай работы.
Для здзяйснення даных пераўтварэнняў ва ўстанове адукацыі існуюць неабходныя ўмовы:
- дзейнічае школьны музей "Спадчына";
- у школьнай бібліятэцы маецца неабходны фонд дзіцячай, навуковай, энцыклапедычнай літаратуры;
- ёсць класы інтэрактыўнага навучання, дзе арганізуецца прагляд відэафільмаў, ролікаў, падборка якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці са структурай і зместам педагагічнага праекта.
У работу па рэалізацыі праекта ўключаны ўсе ўзроставыя катэгорыі вучняў, што забяспечыць пераемнасць у рабоце факультатыўных заняткаў у пачатковай школе, школьнага краязнаўчага музея.
Рэалізацыяй праекта займаецца група педагогаў, якія валодаюць неабходнымі асобаснымі і прафесійнымі характарыстыкамі: Ляхновіч Марына Аляксееўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Іванова Вольга Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Цалабанаў Аляксандр Іванавіч, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея, Сабалеўская Ларыса Фёдараўна, настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Брыцько Віктар Мікалаевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі, Цалабанава Людміла Баляславаўна, настаўнік фізікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Мэта праекта: стварэнне ўмоў для фарміравання пошукава-даследчых уменняў вучняў праз вывучэнне роднага краю, развіццё ведаў аб асаблівасцях прыроды і гаспадаркі малой радзімы, яе гістарычнага мінулага і прымяненне гэтых ведаў пры напісанні даследчых прац.
Задачы:
-удасканаліць формы арганізацыі даследчай працы навучэнцаў у галіне краязнаўства, паглыбленне іх ведаў па гісторыі, культуры, прыроднай і духоўнай спадчыне роднага краю;
-сфарміраваць банк даследчых работ па краязнаўству;
-распрацаваць метады дыягностыкі паказчыкаў дасягнення вынікаў рэалізацыі праекта;
-абагульніць вопыт рэалізацыі праекта (выпуск зборніка даследчых работ вучняў на аснове краязнаўчага матэрыялу);
-прадставіць вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.
Змест работы ўдзельнікаў педагагічнага праекта
Праект рэалізуецца на базе 3-10 класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна".
Для таго каб зразумець, ці жадаюць вучні, педагогі і бацькі займацца пошукава-даследчай дзейнасцю ва ўстанове адукацыі было праведзена анкетаванне.
Прааналізаваўшы вынікі апытання, можна зрабіць выснову: большасць вучняў лічаць, што праектна-даследчая дзейнасць патрэбная. Аднак многія вучні не валодаюць методыкай напісання даследаванняў і ім патрэбна дапамога педагогаў у дадзенай працы. 36 % апытаных аддаюць перавагу займацца сацыялагічнымі і псіхалагічнымі даследаваннямі ў падлеткавым і маладзёжным (або нават дарослым) асяроддзі, даследаваннямі, звязанымі з краязнаўствам толькі 36 %. 22 % аддаюць перавагу працы ў групе. 56% апытаных не гатовы рэгулярна займацца праектна-даследчай дзейнасцю. Па меркаванні вучняў, большасць бацькоў не стануць прымаць удзел у якіх-небудзь з даследчых праектаў.
Па выніках анкетавання бацькоў можна зрабіць наступныя вывады: большасць бацькоў ведаюць, што ў школе праводзіцца праектна-даследчая дзейнасць і лічаць, што трэба дзецям гэтай працай займацца. Даследчая дзейнасць, па меркаванні бацькоў, павінна пачынацца 8 класа. Палова бацькоў ведаюць, што гэта за дзейнасць, палове патрэбна метадычная дапамога педагогаў. 75% апытаных лічаць, што праектная (даследчая) дзейнасць з'яўляецца эфектыўным метадам навучання, выкананне праекту павышае пачуццё адказнасці навучэнцаў, развівае самастойнасць і творчасць. Большасць бацькоў ставяцца дадатна да самастойнай даследчай, інфармацыйнай, творчай працы свайго дзіцяці. 66% жадаюць, каб дзіця займалася творчай даследчай дзейнасцю. Амаль усе бацькі адказалі, што пры неабходнасці акажуць свайму дзіцяці пасільную дапамогу ў праектна-даследчай дзейнасці.
Аналізуючы вынікі апытання педагогаў, можна зрабіць наступныя вывады: 100 % апытаных педагогаў лічаць, што вучням у школе неабходна займацца праектнай і даследчай дзейнасцю і большасць апытаных педагогаў удзельнічалі ў праектнай або даследчай дзейнасці. 88% мяркуюць, што настаўнік павінен выступаць у ролі памагатага для вучняў ў дадзенай працы.
Амаль 50% апытаных выказалі меркаванне, што пачынаць дадзеную дзейнасць трэба з 3 класа. Арганізоўваць праектную і даследчую дзейнасць трэба па розных напрамках выхаваўчай работы. 88% лічаць, што праектная і даследчая дзейнасць вучняў садзейнічае развіццю ў іх пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці.
Для рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі была распрацавана наступная праграмна - планавальная дакументацыя:
Праца над праектам арганізавана з дапамогай дзейнасці намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ляхновіч Марыны Аляксееўны, педагога-псіхолага Астроўка Вольгі Пятроўны, класных кіраўнікоў 3-10 класаў. У школе навучаецца 69 вучняў. Педагагічны калектыў складаецца з 17 настаўнікаў. У праекце задзейнічаны 54 вучні 3-10 класаў, 10 педагогаў, 18 бацькоў. Створана творчая група настаўнікаў, якая працуе ў рамках гэтага праекта, чыя дзейнасць накіравана на ўдасканаленне сістэмы працы з вучнямі і бацькамі.
Праца над праектам плануецца на два навучальныя гады: са жніўня 2021 года па чэрвень 2023 года. Яна арганізавана ў тры этапы.
І этап-падрыхтоўча-арганізацыйны: са жніўня 2021 года па кастрычнік 2021 года. Задачай і этапу была падрыхтоўка да рэалізацыі педагагічнага праекта. Вынікам працы на гэтым этапе стала справаздача творчай групы аб праведзенай працы з прадстаўленнем праграмы праекта.
У пачатку працы над праектам праводзілася інфармацыйна-тлумачальная праца сярод педагогаў, збіраліся і вывучаліся дакументы па арганізацыі праектнай дзейнасці. У выніку ўсе педагогі ўстановы засвоілі такую сучасную педагагічную тэхналогію, як метад праектаў, і многія паспяхова прымяняюць яе ў сваёй педагагічнай практыцы.
У адпаведнасці з гадавым планам рэалізацыі праекта, з мэтай выяўлення праблем, стартавага ўзроўню гатоўнасці педагогаў да інавацый была праведзена дыягностыка “Гатоўнасць педагогаў да даследчай дзейнасці". Узровень успрымальнасці педагагічнага калектыву да інавацый склаў 0,71 балаў, што з'яўляецца дапушчальным узроўнем. Матывы станоўчага стаўлення педагогаў да праектнай дзейнасці адлюстраваны на дыяграме.
Для наладжвання эфектыўнага ўзаемадзеянне мы перагледзелі метадычную работу ва ўмовах праектнай дзейнасці. Сістэму метадычнай работы пабудавалі з улікам запытаў і патрэб педагогаў, неабходных для паспяховага рашэння задач і садзейнічання фарміраванню ў іх інавацыйнага вопыту. Былі вылучаны прыярытэтныя накірункі працы ўстановы адукацыі: - павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў, якія ажыццяўляюць праектную дзейнасць, праз самаадукацыю, удзел у практычных семінарах, трэнінгах ва ўстанове адукацыі; - навучанне вучняў спосабам збору інфармацыі з дапамогай метаду вуснай гісторыі; - арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі вучняў праз прыцягненне іх да сумеснай рэалізацыі праекта; - фарміраванне эфектыўнай педагагічнай практыкі і трансляцыя вопыту. У першы год рэалізацыі інавацыйнага праекта былі запушчаны механізмы навукова-метадычнага суправаджэння па авалоданні педагогамі і вучнямі неабходнымі тэарэтычнымі ведамі па тэме педагагічнага праекта і навыкамі метаду вуснагістарычных даследаванняў. Ажыццяўленне ішло праз работу праблемнай групы “Фарміраванне даследчых кампетэнцый настаўніка, які ажыццяўляе інавацыйную дзейнасць”. У тым жа годзе быў праведзены форум усіх удзельнікаў праектнай дзейнасці: вучняў, педагогаў і бацькоў. 7 вучняў 8-10 класаў, якія ўдзельнічалі ў педагагічным праекце, і 5 педагогаў вызначыліся з тэматыкай краязнаўчых даследаванняў. Неабходна адзначыць, што ў даследаванні вучням і педагогам дапамагалі бацькі і сацыяльныя партнёры (прадстаўнікі мясцовага сельскага выканаўчага камітэта, сельскай бібліятэкі, раённага краязнаўчага музея, рэдакцыі раённай газеты). Даследаванні праводзяцца па шасці накіруках:
|
1.Вайна ў лёсе маіх землякоў |
2. Тапанімічныя назвы майго краю |
ў лёсе маіх земляко
3. Не проста гуляем-жыццё вывучаем |
4. Чарнобыль вачыма аднавяскоўцаў |
йа ў лёсе маіх землякоў
5. Вывучаем гісторыю малой Радзімы |
6. Кулінарнае падарожжа па малой Радзіме |
Формы турыстычна-краязнаўчай дзейнасці ў рамках рэалізацыі праекта:
Вынікам сумеснай работы педагогаў і навучэнцаў на дадзеным этапе рэалізацыі праекта стала папаўнення музея “Спадчына” матэрыяламі. Сабраны відэаматэрыялы інтэрв'ю са старажыламі вёскі аб асаблівасцях заняткаў жыхароў вёскі, святкавання каляндарна-абрадавых свят і культуры харчавання вяскоўцаў у мінулым. Для вучняў, бацькоў і гасцей установы адукацыі была распрацавана і праводзіцца экскурсія “Ад прадзедаў, спакон вякоў, нам засталася спадчына” ў музеі, дзе можна азнаёміцца з асаблівасцямі хатняга інтэр’еру, прыладамі працы, посудам і мэбляй канца XIX і першай паловы XX стагоддзя. Арганізавалі работу клуба "Юныя экскурсаводы", што паспрыяла павышэнню актыўнасці вучняў.
Час паказаў: у практыцы работы невялікай сельскай установы адукацыі ўсё больш актуальным становіцца пытанне фарміравання навыкаў даследчай дзейнасці як спосабу развіцця індывідуальных інтэлектуальна-творчых здольнасцей кожнага навучэнца.
Для дасягнення мэты і вырашэння пастаўленых задач выкарыстоўваюцца як традыцыйныя, так і інтэрактыўныя формы і метады арганізацыі дзейнасці вучняў. Ладзяцца дыскусіі, мадэляванне, гульні, прэзентацыі, праектная дзейнасць, круглыя сталы, урокі-прэзентацыі.
З таго часу як праект стартаваў, вучні з большым жаданнем пачалі займацца даследчай дзейнасцю і пры магчымасці прымаць удзел у конкурсах.
У гэтым годзе вучні 2 і 3 класаў нашай школы удзельнічалі ў раённым конкурсе “Я-исследователь” і атрымалі дыпломы другой і трэцяй ступені.
Адгалоскі Чарнобыля наклалі свой адбітак на жыхароў нашай вёскі. Вучаніца 6 класа Брыцько Ганна падрыхтавала даследчую работу “Лёсы, авеянныя Чарнобыльскім ветрам” прысвечаную землякам-аднавяскоўцам.
Цікавай атрымалася метадычная распрацоўка пазакласнага мерапрыемства-урока мужнасці “Ты ў памяці і сэрцы маім Аўганістан”. Фактычна сцэнарый уяўляе сабой літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную нашым землякам, сямі жыхарам Лагойскага раёна, якія загінулі ў Аўганістане, а таксама выпускнікам нашай школы, якія былі на той вайне. На раённым конкурсе “Аўганістан у лёсе маіх землякоў” праект быў адзначаны дыпломам першай ступені (настаўнікі Цалабанаў А.І., Цалабанава Л.Б.).
У рамках праекта настаўнікі Іванова В.А. і Цалабанаў А.І. стварылі адукацыйна-экскурсійны маршрут “Па ўскрайках Вілейскага і Лагойскага раёнаў”.
Іванова В.А. і Цалабанаў А.І прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навукова- даследчых работ сярод педагогаў. У намінацыі “Культурная спадчына: аб’екты архітэктуры” іх даследванне “Гісторыя і жыццё архітэктурных помнікаў Вілейшчыны” у раёне было лепшым, на абласным этапе работа атрымала званне лаурэата.
Дзякуючы праекту, школьны музей стаў месцам, дзе ў апошні час больш актыўна праводзяцца ўрокі, факультатывы і разнастайныя мерапрыемствы. Распрацоўкі заняткаў з выкарыстаннем музейных экспанатаў сістэматызаваны ў “Метадычную скарбонку”.
Удзельнікі заняткаў па інтарэсах «Юныя краязнаўцы” распрацавалі маршруты экскурсіі «Дарогамі гісторыі аграгарадка Крайск», “Ніхто не забыты, нішто не забыта…” Змест экскурсіі ўключае знаёмства з экспазіцыямі школьнага краязнаўчага музея, гісторыяй аг. Крайск (аглядны экскурс); наведванне брацкай магілы савецкіх воінаў у вёсцы Сушкава; велапаход ва ўрочышча Малінаўка, месца дыслакацыі партызанскай брыгады імя В.Т. Варанянскага. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі.
Аформлены буклет “Шэсць прычын наведаць Крайск”.
Экскурсійныя маршруты ваенна-гістарычнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі, распрацаваныя вучнямі і настаўнікамі нашай школы сабраны ў зборнік, які знаходзіцца ў школьным музеі. Прадстаўлены матэрыял утрымлівае інфармацыю аб экскурсійных аб’ектах аг. Крайск Лагойскага раёна Мінскай вобласці, пададзены тэмы вучэбных заняткаў, дзе можна выкарыстаць дадзеныя звесткі, а таксама метадычныя і арганізацыйныя парады па правядзенні экскурсій. Зборнік адрасуецца настаўнікам і вучням устаноў адукацыі, арганізатарам экскурсій. А таксама усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй малой радзімы.
Як паказаў час, кірунак быў выбраны ўдала. Педагогі і вучні з цікавасцю ўключыліся ў дзейнасць і паспелі зрабіць многае.
У снежні мы ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Капітал месца”, які праводзіў рэспубліканскі цэнтр краязнаўства і турызму. У намінацыі “Прадметы побыту” работа вучня 8 класа Федзіна Макара была адзначана дыпломам трэцяй ступені.
ШБК другі год працуе над праектам “Укрощение ивового прута”. Вучні не толькі асвойваюць рамяство дзядоў, але і вывучаюць яго вытокі. У лютым мы прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Ступені поспехаў”, які праходзіў у “Зубронку” . Наш бізнес-праект быў удастоены дыплома першай ступені.
Самае важнае і галоўнае: у выніку работы над педагагічным праектам у першы год яго рэалізацыі, вучні атрымалі практычныя навыкі самаарганізацыі і самакіравання, грамадзянскай актыўнасці і дысцыпліны, збору і апрацоўкі навуковай інфармацыі, афармлення матэрыялу творчых работ, прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці. Далучэнне школьнікаў да пошукава-даследчай дзейнасці — гэта адзін з кірункаў развіцця творчых здольнасцей, паглыблення ведаў не толькі па гісторыі, але і па іншых вучэбных прадметах, пашырэння кругагляду дзяцей, выхавання мэтанакіраванасці.
10.06.2022 13:41 - 10.06.2022 13:48