Государственное учреждение образования
"Крайская средняя школа Логойского района"
Дагавор № ___
на прадастаўленне платнай адукацыйнай паслугі
"____"_________20__г.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна” ў асобе в. а. дырэктара Куранавай Святланы Мікалаеўны, якая дзейнічае на падставе Статута (далей–установа адукацыі) з аднаго боку, і грамадзянін ______________________________________________________________
______________________________, (далей – бацькі) з другога боку, склалі дадзены дагавор у наступным:
1.1. Установа адукацыі арганізуе платныя дадатковыя адукацыйныя паслугі за межамі адпаведных адукацыйных стандартаў:
– гурток “Падрыхтоўка да навучання ў школе” (“Навучанне грамаце. Развіццё маўлення”, “Фарміраванне першасных матэматычных уяўленняў”, “Развіццё дробнай маторыкі”, “Уводзіны у свет англійскай мовы”) у аб’ёме 3 гадзіны на тыдзень.
1.2. Заняткі па праграме праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі.
2.1. Установа адукацыі абавязваецца:
2.1.1.Прадастаўляць адпаведнае памяшканне для заняткаў;
2.1.2.Прадастаўляць педагагічныя кадры для аказання адукацыйнай паслугі;
2.1.3.Кантраляваць якасць прадастаўлення дадзенай адукацыйнай паслугі;
2.1.4.Ажыццяўляць штомесячны ўлік наведвання заняткаў навучэнцамі;
2.1.5.Ажыццяўляць пераразлік аплаты за бягучы месяц у адпаведнасці з колькасцю наведванняў за мінулы месяц;
2.1.7.Папярэдзіць за 10 дзён аб павелічэнні кошту платнай паслугі;
2.1.8.Несці адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей падчас заняткаў.
2.2. Бацькі абавязваюцца:
2.2.1.Уносіць аплату за навучанне за папярэдні месяц не пазней за 10 чысла бягучага месяца на разліковы рахунак упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама BY37АКВВ36320611014226000000 (платныя паслугі для Крайская сярэдняй школы);
2.2.2. Своечасова паведамляць аб адсутнасці дзіцяці на занятках;
2.2.3. Ствараць для дзіцяці належныя ўмовы для наведвання ім заняткаў.
3.Кошт паслугі: 3.1.Кошт аказваемай платнай адукацыйнай паслугі ўстанаўліваецца ў памеры 4 рублі 50 капеек за адну гадзіну ў тыдзень.
3.2. Пры скасаванні дагавору ўнесеныя за навучанне сродкі не вяртаюцца.
3.3. Зацверджаны кошт платнага навучання карэктуецца ў сувязі са зменай па рашэнні ўрада тарыфнай стаўкі 1 разраду для аплаты працаўнікоў бюджэтнай сферы, умоў аплаты працы гэтых працаўнікоў, росту тарыфаў на камунальныя плацяжы і іншыя расходы, неабходныя для забеспячэння працэсу навучання.
4.Правы бакоў:
4.1. Установа адукацыі мае права:
4.1.1.Індэксаваць памеры бацькоўскай аплаты ў сувязі з інфляцыйнымі працэсамі;
4.1.2.Змяняць графік прадастаўлення паслуг у сувязі з вытворчай неабходнасцю;
4.1.3.Скасаваць дагавор датэрмінова.
4.2. Бацькі маюць права:
4.2.1.Скасаваць дадзены дагавор датэрмінова.
5.1. Бацькі могуць звярнуцца да кіраўніцтва ўстановы адукацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з прадастаўленнем дадзенай паслугі (у тым ліку і яе аплаты).
6.1. Дзеянне дадзенага дагавора спыняецца:
- у сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння;
- па ўзаемным пагадненні бакоў;
- па патрабаванні аднаго з бакоў на падставе і ў парадку, прадугледжаным ў дадзеным дагаворы.
6.2. Пры скасаванні дадзенага дагавора ў аднабаковым парадку, бок, які прадстаўляе патрабаванні аб датэрміновым скасаванні дагавора, абавязаны папярэдзіць другі бок аб гэтым не менш чым за тыдзень.
7.1. Дагавор дзейнічае з "___" ________20__г. па "___" _______20___г.
Дырэктар дзяржаўнай установы Бацька(маці)______________________
адукацыі “Крайская сярэдняя школа
Лагойскага раёна” ___________________________________________________
___________С.М.Куранава (дамашні адрас, тэлефон)
___________________________________________________
(подпіс)
06.12.2021 12:08 - 19.09.2024 09:39