История, традиции, достижения учреждения образования

Неделя родительской любви

23.10.2023
В рамках Недели родительской любви учащиеся Крайской средней школы приняли участие в разнообразных мероприятиях. Это и классные часы, посвящëнные Дню матери и Дню отца, и акция «Поздравим маму вместе», и конкурс букетов «Для любимой мамы», и мастерская открыток, и, конечно же, праздничный концерт «Тепло сердец для милых мам». При проведении часа духовности посетили храм аг. Крайск.
развернуть

25.10.2023 13:47 - 25.10.2023 13:48

свернуть

История

29.12.2023

У кожнай ракі ёсць свой выток, крыніца, з якой яна бярэ пачатак. А для многіх  людзей такой крыніцай з’яўляецца школа. Са школай звязана ўсё самае светлае ў жыцці чалавека. Школа – звяно паміж мінулым і сучасным, паміж дзяцінствам і прозай жыцця. Дзіўная гэта хата – школа!

У верасні 2022 года Крайская  школа адзначыць сваё 60-годдзе. За гэтыя гады яна навучыла, выхавала, выпусціла ў жыццё каля 1500 вучняў.

Запрашаем  вас перагарнуць  старонкі гісторыі нашай школы.

Пачнём з самых вытокаў. Да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Крайску дзейнічалі дзве школы. Адна для дзяўчынак- навучанне ў ёй працягвалася 3 гады, а другая –для хлочыкаў, дзе вучыліся 5 год. Працавалі ў іх толькі тры настаўнікі

     У 30-ыя гады дваццатага стагоддзя ў Крайску таксама былі дзве школы: адна для яўрэяў, другая – для вучняў з хрысціянскіх сем’яў. Школы размяшчаліся ў трох будынках. Педкалектыў налічваў некалькі настаўнікаў, сярод якіх быў і Леапольд Родзевіч. Яго прыезд на малую  радзіму быў звязаны з хваробай маці. Малады літаратар вырашыў быць побач, каб аказаць ёй неабходную дапамогу.

 У дваццатыя гады мінулага стагоддзя   настаўнічаў у Крайску і вядомы крытык, літаратуразнаўца Чаржынскі Уладзіслаў Вікенцьевіч, муж Яўгеніі Плаўнік(сястры Змітрака Бядулі). Лёс якога, як і лёс Леапольда Родзевіча, трагічны.У трыццатыя гады яны папалі пад рэпрэсіі і былі высланы з Беларусі. І толькі ў 1961 годзе былі рэабілітаваны.

У 1937 годзе на месцы сённяшняй школы быў пабудаваны  аднапавярховы драўляны будынак.  

Дырэктарам школы ў той час быў настаўнік матэматыкі Бандарэнка, а яго жонка выкладала беларускую мову і літаратуру.  У верасні  1941 года школа сустрэла сваіх вучняў. Але ў сакавіку  1942, пасля нападу мясцовых партызан на паліцэйскі ўчастак, што размяшчаўся ў вёсцы, нямецкае камандаванне школу закрыла. А 23 сакавіка 1943 года,  напярэдадні Святога Уваскрэсення, фашысты спалілі вёску. Згарэў  і будынак школы. І толькі ў 1944 годзе, калі Крайск быў вызвалены, аднавіліся заняткі. Сіламі грамадскасці, настаўнікаў удалося адрамантаваць  некалькі хат ў вёсцы Грыневічы.

У 1953 годзе наша школа атрымала  статус  сярэдняй, і ўжо ў 1956 годзе 19 першых выпускнікоў адправіліся ў жыццёвую дарогу.

З кожным годам колькасць вучняў павялічвалася, займацца прыходзілася ў тры змены. Плешчаніцкі выканаўчы камітэт у 1960 годзе прымае рашэнне аб будаўніцтве  ў Крайску новай школы. Будаўнікам дапамагалі ўсе: школьнікі, настаўнікі,тэхнічны персанал.                                                       

У 1962  школа была ўведзена ў эксплуатацыю. Гэта прыгожы двухпавярховы будынак, у якім размясціліся восем вучэбных класаў, майстэрня, спартыўная зала. Заняткі праходзілі ў дзве змены, навучалася ў школе звыш 400 вучняў. Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўлялі 22 настаўнікі.

Амаль за 60 год  існавання Крайскай школы за яе штурвалам стаялі толькі  тры дырэктары, і кожны з іх нацэльваў педагагічных калектыў на паспяховую работу.

З верасня 1962 па  снежань 79 дырэктарам школы быў Станкевіч   Іван   Мікалаевіч. Школа ў тыя часы мела сваю гаспадарку: трактар, каня, трусіную ферму.

З 1979   па 2005 школу ўзначальвала Галіна Віктараўна Вайніцкая. Шмат увагі ўдзяляла рабоце з маладымі настаўнікамі. Падтрымлівала ўсе іх прапановы і пачынанні. Пад яе кіраўніцтвам Крайская школа адна з першых пачала ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе.

Святлана Аляксандраўна Петрашкевіч, якая ў 2005 годзе была назначана дырэктарам,  педагагічную адукацыю атрымала ў Мінску ў БДУ імя Леніна, працавала ў суседняй Завішынскай школе настаўнікам.

Улюбёная ў сваю прафесію, актыўны і мэтанакіраваны кіраўнік.  Яна ўвесь свой працоўны і вольны час аддае школе. Шмат увагі ўдзяляе ўмацаванню матэрыяльна–тэхнічнай базы школы,   добраўпарадкаванню школьнага двара і класных пакояў.

Настаўнік —гэта вельмі адказная прафесія. Кажуць, што сапраўдны настаўнік — гэта чалавек ад Бога, а ўсе іншыя прафесіі — ад настаўніка.

Адметнасцю нашай школы з’яўляецца тое, што ў ёй працавалі і зараз працуюць шмат сямейных пар. У пачатку шасцідзясятых гадоў у школу прыйшлі працаваць Брэцкія  Аляксандр Іванавіч і Вера Захараўна, Дубаневічы  Станіслаў Іосіфавіч  і Алімпіяда  Іванаўна, Станкевічы Іван Мікалаевіч і Маргарыта Уладзіміраўна. Потым да іх далучыліся Савельева Марыя Сяргееўна і Атрашкевіч Анатолій  Канстанцінавіч.

А ў васьмідзясятыя гады прыйшла новая змена настаўнікаў, таксама сямейныя пары: Цалабанавы Аляксандр Іванавіч і Людміла Баляславаўна, Сенько Іван Іванавіч і Галіна Аляксееўна, Валадзько Валерый Антонавіч і Раіса Іванаўна. А крыху пазней -  Брыцько Віктар Мікалаевіч і Вольга Аляксееўна, Бахар Міхаіл Іванавіч і Наталля Віктараўна.

Нельга не назваць і прозвішчы такіх настаўнікаў, як Бахар Аляксандра Лаўрэнцьеўна, Пракацень Лідзія Уладзіміраўна, Бахар Вольга Якаўлеўна, якая за поспехі на ніве адукацыі ўзнагароджана медалью «За трудовую доблесть», ганаровай граматай  Міністэрства адукацыі Беларусі.

Мы можам ганарыцца і тым, што ў нашай школе працавалі настаўнікі, якія потым сталі знакамітымі людзьмі. Сярод іх Кажадуб Алесь, празаік, эсэіст.

За час свайго існавання школа выпусціла нямала таленавітых і знакамітых  людзей, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны.

   Іван Мікалаевіч Пташнікаў - празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа

Кабак  Генадзь Іосіфавіч - дацэнт, кандыдат педагагічных навук.

Мацецкі Генадзь Пятровіч- прарэктар па навучальнай рабоце БДЭУ, кандыдат  эканамічных навук, дацэнт.

Школьныя традыцыі з'яўляюцца звяном, якое аб'ядноўвае настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Наяўнасць традыцый–гэта прыкмета спелага калектыву.

У шасцідзясятыя і  сямідзясятыя гады адной з самых значных  традыцый было правядзенне ваенна-спартыўных гульняў   “Зарніца” і “Арлёнак”.

У васьмідзясятыя  традыцыйна для  вучняў арганізоўваліся  экскурсі па вялікіх гарадах Савецкага Саюзу. Вось чаму на вечарах сустрэчы былыя выпускнікі з вялікім хваляваннем і ўдзячнасцю ўспамінаюць многія цікавыя моманты з тых падарожжаў.  Яшчэ адна з традыцый васьмідзясятых – цімураўскі рух.

А з дзевяностых і да нашага часу ў школе прыжылася яшчэ адна традыцыя: творчыя справаздачы выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў, якія праходзяць 31 мая. Гэта вялікае свята, да якога на працягу года рыхтуюцца выпускнікі. Звычайна збіраюцца не толькі жыхары Крайска і суседніх вёсак, але і  многа гараджан –сваякоў, сяброў выпускнікоў.

Зараз у школе навучаецца 69 вучняў. Вучэбны працэс ажыцяўляюць 18 настаўнікаў.

 

 

20.07.2022 13:24 - 30.12.2023 20:18

свернуть

Традиции

Школьныя традыцыі з'яўляюцца звяном, якое аб'ядноўвае настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Наяўнасць традыцый–гэта прыкмета спелага калектыву.

У шасцідзясятыя і  сямідзясятыя гады адной з самых значных  традыцый было правядзенне ваенна-спартыўных гульняў   “Зарніца” і “Арлёнак”.

У васьмідзясятыя  традыцыйна для  вучняў арганізоўваліся  экскурсі па вялікіх гарадах Савецкага Саюзу. Вось чаму на вечарах сустрэчы былыя выпускнікі з вялікім хваляваннем і ўдзячнасцю ўспамінаюць многія цікавыя моманты з тых падарожжаў.  Яшчэ адна з традыцый васьмідзясятых – цімураўскі рух. 

А з дзевяностых і да нашага часу ў школе прыжылася яшчэ адна традыцыя: творчыя справаздачы выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў, якія праходзяць 31 мая. Гэта вялікае свята, да якога на працягу года рыхтуюцца выпускнікі. Звычайна збіраюцца не толькі жыхары Крайска і суседніх вёсак, але і  многа гараджан –сваякоў, сяброў выпускнікоў.

Свята Першага званка не абыходзіцца без урачыстага выхаду першаклашак і адзінаццацікласнікаў,  віншавання адзінаццацікласнікамі вучняў першага класа.

Дзень самакіравання, які праводзіца на  пярэдадні свята Дня настаўніка - яшчэ адна з традыцый школы.

23.08.2022 09:41 - 30.12.2023 20:17

свернуть