Государственное учреждение образования
"Крайская средняя школа Логойского района"
1. Шэсць прычын наведаць Крайск
2. Афганістан у лёсе маіх землякоў
3. Конкурс "Дорогами знаний"
Экскурсіўны маршрут “ Сцяжынкамі малой радзімы”
4. Конкурс "Культурная спадчына: аб’екты архітэктуры” іх даследванне
“Гісторыя і жыццё архітэктурных помнікаў Вілейшчыны”
5. "Лёсы, авеяныя Чарнобылескім ветрам"
6.Квестбук «Па блакітных стужках Лагойшчыны”.
7. "Рай там - дзе нашы карані"
9. Квэст- гульня "Па сцяжынках роднага Крайска"
10. Відэаролік "Помніць, каб не паўтарыць"
10.06.2022 13:49 - 15.06.2023 09:49
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна»
УЗГОДНЕНА
Начальнік аддзела
адукацыі, спорту і турызму
Лагойскага райвыканкама
____________Г.Дз.Собаль
«___» _____________2021 г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Крайская сярэдняя
школа Лагойскага раёна»
__________ C.А. Петрашкевіч
«__» _____________ 2021 г.
ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
«Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх
уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы»
Тэрмін рэалізацыі: 2021 – 2023 гады
Кіраўнік педагагічнага праекта:
Цалабанава Людміла Баляславаўна, настаўнік дзяржаўнай установы
адукацыі «Крайская сярэдняя
школа Лагойскага раёна»
Тэл. рабочы +375(17)7473638
Тэл. мабільны +375(33)3721683 МТС
Е-mаil:luda.tsalabanava@mail.ru
Крайск, 2021
Агульныя звесткі аб педагагічным праекце
Поўная назва праекта |
Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы
|
Поўная назва ўстановы адукацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна»
|
Адрас ўстановы адукацыі |
223138Мінская вобласць, Лагойскі раён, аг. Крайск, вул. Будзённага, 9 тэл./факс 80177473638, kraisk_skola@mail.ru
|
Кіраўнік установы адукацыі |
Петрашкевіч Святлана Аляксандраўна |
Аўтары праекта |
Ляхновіч Марына Аляксееўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Цалабанава Людміла Баляславаўна, настаўнік. Брыцько Віктар Мікалаевіч, кіраўнік МА класных кіраўнікоў. |
Удзельнікі праекта |
Настаўнікі, вучні, бацькі |
Часовыя рамкі рэалізацыі праекта |
2021-2024 гады |
Перад маладым, несфарміраваным яшчэ чалавекам паўстае пытанне: а для чаго мы жывём, дзе нашыя карані, што нас чакае ў будучыні? У пэўнай меры адказ на гэтае пытанне даў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч: ―У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш – прыносіць плады. Вось чаму выхаванне нацыянальнай самасвядомасці патрэбна пачынаць з вывучэння сваёй малой радзімы, будзь то вёска, пасёлак ці горад, каб у вучняў узнікла адчуванне, што і іх родная зямля поўніцца талентамі, параджае герояў; што і тут стваралася гісторыя народа і краіны. А калі яшчэ стварыць умовы для развіцця даследчай дзейнасці вучняў падчас вывучэння гісторыі малой радзімы, то гэта будзе спрыяць паспяховай самарэалізацыі дзяцей.
Даследчая дзейнасць па вывучэнню гісторыі роднага краю патрабуе супольнай працы настаўніка, бацькоў і вучняў. Дзеля павышэння
пазнавальнай матывацыі вучняў да даследчай дзейнасці з апорай на асабовы творчы патэнцыял, фарміравання даследчых навыкаў і развіцця даследчай
кампетэнтнасціі плануецца рэалізацыя педагагічнага праекта «Развіццё
даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы”.
Наяўнасць праблемы падцвярджаюць атрыманыя ў ходзе самакантролю паказчыкі: пры правядзенні анкетавання сярод навучэнцаў было ўстаноўлена, што трэцяя частка ўдзельнікаў анкетавання не маюць уяўленняў пра пошукава-даследчую дзейнасць, у 38% анкетуемых не праяўляецца пазнавальная цікавасць да дадзенага віду дзейнасці. Занятасць, адсутнасць вольнага часу не дае магчымасці навучэнцам уключацца ў даследчыя працы. У большасці дзяцей выклікаюць цяжкасці супастаўлення прычынна-выніковых сувязей вывучаемых з’яў.
Перад установай адукацыі паўстала задача пошуку шляхоў эфектыўнага фарміравання і развіцця універсальных вучэбных дзеянняў, так як сённяшні дзень патрабуе грамадзяніна з такімі якасцямі, як ініцыятыўнасць, мабільнасць, творчасць, камунікабельнасць.
Актуальнасць дадзенага педагагічнага праекта заключаецца ў тым, што вывучэнне гісторыі роднага краю выклікае вялікую цікавасць у вучняў, развівае актыўна-пазнавальную дзейнасць, рыхтуе да даследчай і навуковай дзейнасці. Адпаведна ў ходзе ажыццяўлення праекта будзе праводзіцца работа па фарміраванні ў вучняў ключавых кампетэнцый грамадзянскасці. У краязнаўчай дзейнасці па вывучэнні малавядомых пытанняў гісторыі і сучасных праблем роднага краю будзе развівацца крытычнае мысленне вучняў, цікавасць да вывучэння мінулага, гонар за здзяйсненні продкаў, жаданне захаваць і прымножыць здабытак мінулага, што з'яўляецца асновай грамадзянскай самасвядомасці.
Мэтазгоднасць ажыццяўлення педагагічнага праекта абумоўлена як агульнымі задачамі, якія стаяць перад установамі адукацыі рэспублікі – выхаванне грамадзяніна, які ўмее будаваць сваю ўласную траекторыю жыцця з улікам прыярытэтаў краіны, так і лакальнай задачай, якая стаіць перад нашай школай – захаванне гістарычнай спадчыны, далучэнне навучэнцаў да актыўнай пошукавай і даследчай дзейнасці.
Актуальнасць тэмы праекта абумоўлена таксама наяўнасцю наступных супярэчнасцяў:
- паміж сучаснай адукацыяй, якая стала масавай, так як ахоплівае навучэнцаў усіх узростаў, узроўняў развіцця, здольнасцяў, інтарэсаў, зусё ўзрастаючым патрабаваннем да індывідуалізацыі навучання, ажыццяўлення асобасна арыентаванага падыходу;
- паміж неабходнасцю і патрэбай грамадства мець актыўных і адукаваных грамадзян, здольных у рэальнай практыцы рэалізоўваць свае грамадзянскія правы і абавязкі, і адсутнасцю ў вучняў грамадзянскай кампетэнцыі, якая забяспечваем веды, навыкі і гатоўнасць прыняць удзел у грамадскім жыцці дзяржавы;
- паміж сучаснымі патрэбамі грамадства ў развіцці грамадзянскіх ініцыятыў насельніцтва па выяўленню, захаванню, развіцця традыцый народнай культуры і выхаванню на іх аснове падрастаючага пакалення, і адсутнасцю сучасных педагагічных канцэпцый і тэхналогій ўдзелу ўстановы адукацыі ў выяўленні, падтрымцы і развіцці такіх ініцыятыў на рэгіянальным узроўні.
Практычная значнасць педагагічнага праекта заключаецца ў магчымасці выкарыстання з гэтай мэтай:
- урокаў гісторыі і грамадазнаўства, работы школьнага музея «Спадчына»;
- арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню памятных дат і знамянальных падзей гісторыі малой радзімы як фактару адраджэння грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму;
- творчага пошуку настаўнікамі розных формаў арганізацыі дзейнасці вучняў, падчас якой ажыццяўляецца выхаванне чалавека - грамадзяніна і патрыёта, арыентаванага на агульначалавечыя каштоўнасці.
Гатоўнасць педагагічнага калектыву да праектнай дзейнасці пацвярджаецца высокім узроўнем прафесіяналізму педагагічнага калектыву і яго матывацыяй да пошука-даследчай работы. Забеспячэнне адукацыйнага працэсу сучасным мультымедыйным абсталяваннем і відэа-гуказапісвальнай апаратурай дазволяць вызначыць новыя напрамкі дзейнасці ў кантэксце заяўленай тэмы праекта.
Для здзяйсненняданых пераўтварэнняў ва ўстанове адукацыі існуюць неабходныя ўмовы:
- дзейнічае школьны музей "Спадчына";
- у школьнай бібліятэцы маецца неабходны фонд дзіцячай, навуковай, энцыклапедычнай літаратуры;
- ёсць класы інтэрактыўнага навучання, дзе арганізуецца прагляд відэафільмаў, ролікаў, падборка якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці са структурай і зместам педагагічнага праекта.
У работу па рэалізацыі праекта ўключаны ўсе ўзроставыя катэгорыі вучняў, што забяспечыць пераемнасць у рабоце факультатыўных заняткаў у пачатковай школе, школьнага краязнаўчага музея.
Рэалізацыяй праекта будзе займацца група педагогаў, якія валодаюць неабходнымі асобаснымі і прафесійнымі характарыстыкамі:Ляхновіч Марына Аляксееўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Іванова Вольга Аляксееўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі , Цалабанаў Аляксандр Іванавіч, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кіраўнік школьнага краязнаўчага музея, Сабалеўская Ларыса Фёдараўна, настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Брыцько Віктар Мікалаевіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Мэта праекта:стварэнне ўмоў для фарміравання пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў праз вывучэнне роднага краю, развіццё ведаў аб асаблівасцях прыроды і гаспадаркі малой радзімы, яе гістарычнага мінулага і прымяненне гэтых ведаў пры напісанні даследчых прац.
Задачы:
-удасканаліць формы арганізацыі даследчай працы навучэнцаў у галіне краязнаўства, паглыбленне іх ведаў па гісторыі, культуры, прыроднай і духоўнай спадчыне роднага краю;
-сфарміраваць банк даследчых работ па краязнаўству;
-распрацаваць метады дыягностыкі паказчыкаў дасягнення вынікаў рэалізацыі праекта;
-абагульніць вопыт рэалізацыі праекта (выпуск зборніка даследчых работ вучняў на аснове краязнаўчага матэрыялу);
-прадставіць вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.
Асноўная ідэя Асноўная ідэя праекта заключаецца ў стварэнні ўмоў для развіцця пошукава-даследчых уменняў навучэнцаў праз вывучэнне гісторыі роднага краю. Даследаванні будуць праводзіцца па сямі накіруках: - Вайна ў лёсе маіх землякоў; - Этнаграфічнаяспадчына; - Асаблівасці правядзення каляндарна-абрадавых свят у нашай мясцовасці; - Тапанімічныя назвы майго краю; - Гісторыя калгаснага будаўніцтва; - Чарнобыль вачыма маіх аднавяскоўцаў; - Гісторыя храмаў аграгарадка Крайск. Арганізацыя ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці ў рамках праекта будзе спрыяць фарміраванню даследчай пісьменнасці асобы, якая свабодна арыентыруецца ў патоках інфармацыі, здольнай канструктыўна мець зносіны, супрацоўнічаць, эфектыўна вырашаць навучальныя і пазнавальныя задачы. 7. Асноўныя тэарэтычныя палажэнні Арыентаваны на неабходнасць далучэння вучняў да традыцый і каштоўнасцей роднага краю адукацыйны працэс немагчыма будаваць без уліку спецыфікі бліжэйшай гісторыка-культурнай асяроддзя малой радзімы. Вывучэнне гісторыі і культуры роднага краю – дзейсны сродак пазнавальнага, маральнага і эстэтычнага развіцця школьнікаў, найважнейшы сродак фарміравання грамадзянскіх пачуццяў і духоўных асобы. У гэтым аспекце краязнаўства, па словах Д. С. Ліхачова, становіцца з'явай «першараднай важнасці», спрыяе захаванню гісторыі роднага краю, выхаванню «духоўнай аселасці». Магчымасці краязнаўства як сродка выхавання ў падрастаючага пакалення любові да Радзімы, роднага краю раскрыты ў працах В.М.Варановіча, П.І. Прахарэнка О.Г. А.А. Міцін у сваім даследаванні «Праектаванне і рэалізацыя краязнаўства ў сельскай грамадска-актыўнай пачатковай школе на падставе тэхналагічнага падыходу» [6], абгрунтоўвае арганізацыйна-педагагічныя ўмовы праектавання і рэалізацыі краязнаўства ў сельскай школе з дапамогай тэхналагічнага падыходу, накіраванасць педагагічнага працэсу на развіццё сацыяльнай кампетэнтнасці навучэнцаў, вылучэнне вядучых функцый, прынцыпаў праектавання школьнага краязнаўства. Важна адзначыць крытэрыі, прапанаваныя Міціным А.А. для развіцця сацыяльнай кампетэнтнасці вучня ў працэсе школьнага краязнаўства: - засвоенасць пазіцый у вучэбна-групавым узаемадзеянні, захаванне канвенцыянальных нормаў ўзаемадзеяння ў класным калектыве і сям'і; - засвоенасць вербальных і невербальных сродкащ камунікацыі; - захаванне канвенцыянальных нормаў камунікацый у рознаўзроставых супольнасцей і сеткі Інтэрнэт; - уменне ажыццяўляць збор і аналіз неабходнай інфармацыі для вырашэння навучальных і жыццёвых задач з пісьмовых, вусных рэчыўных крыніц; - уменне выкарыстоўваць веды ў сітуацыі сацыяльнага ўзаемадзеяння ў прасторы «малая Радзіма». АкадэмікЛіхачоў Д.С. пісаў: «Краязнаўства вучыць людзей любіць не толькі свае родныя мясціны, але і ведаць праіх, павышаць свой культурны ўзровень. Гэта - самы масавы від навукі». Занятак краязнаўствам дапамагае юным глыбей зразумець сэнс, сутнасць важных нормаў, уключаных у Канстытуцыю краіны: «Кожны абавязаны клапаціцца аб захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, берагчы помнікі гісторыі і культуры», «Кожны абавязаны захоўваць прыроду і навакольнае асяроддзе, беражліва адносіцца да прыродных багаццяў» |
Крытэрыі |
Паказчыкі
|
1. Далучэнне вучняў да даследчай дзейнасці
2. Узровень развіцця даследчых кампетэнцый
3. Асобаснае развіццё
4. Высокая прафесійная кампетэнтнасць і даследчая культура педагагічных кадраў
5. Якасць кіравання педагагічным праектам ва ўстанове адукацыі
6. Рэсурсная эфектыўнасць кіравання
7. Задаволенасць вынікамі педагагічнага праекта суб'ектаў адукацыйнага працэсу
8. Праектны прадукт |
- Далучэнне да даследчай дзейнасці ў розных формах ўсіх узроставых катэгорый навучэнцаў; - фарміраванне даследчай пісьменнасці асобы, свабодна зарыентаванай ў патоках інфармацыі, здольнай канструктыўна мець зносіны, супрацоўнічаць, эфектыўна вырашаць навучальныя і пазнавальныя задачы; - заняткі па інтарэсах "Што? Навошта? Чаму? "; - факультатыўныя заняткі для вучняў 1-4 класаў " Прыступкі на шляху да адкрыцця"; -арганізацыя работы клуба "Юныя экскурсаводы."
- Вызначэнне праблемы; - вызначэнне мэты і задач даследавання; - фармуляванне гіпотэзы; - вызначэнне аб’екта даследавання; - стварэнне алгарытму даследавання; - аналіз эфектыўнасці выбраных метадаў, пастаўленай задачы; - абгрунтаванне вынікаў даследавання і супастаўленне іх з мэтай і гіпотэзай; - здольнасць карэктаваць этапы даследавання.
- Развіццё асабістых камунікатыўных уменняў ў час размовы з насельніцтвам мясцовасці, падчас збору матэрыялу для даследчай працы; - уменне працаваць у камандзе падчас рэалізацыі праекта; - удзел у творчых конкурсах, праектах, даследчай працы.
- Стварэнне прафесійнай асяроддзя для абмену вопытам работы; - асобасныя дасягненні педагогаў; - наяўнасць эфектыўнай сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў, якія былі задзейнічаныя ў праекце; - колькасць педагогаў, якія паспяхова асвойваюць, выкарыстоўваюць і ўдасканальваюць дзейнасць у рамках педагагічнага праекта "Развіццё даследчых уменняў вучняў у працэсе вывучэння малой радзімы".
- Стварэнне сістэмы стымулявання педагогаў; - наяўнасць неабходных арганізацыйна-педагагічных і матэрыяльна-тэхнічных умоў.
- Надзейнасць, ўстойлівасць, эканамічнасць, аптымальнасць ўсіх відаў рэсурсаў, якія забяспечваюць максімальна магчымыя ва ўмовах ўстановы адукацыі вынікі якасці адукацыі і выхавання.
- Матываванасць на дасягненне высокіх вынікаў; - спрыяльны псіхалагічны мікраклімат; - задаволенасць запытаў законных прадстаўнікоў працай педагагічнага праекта; - станоўчая дынаміка актыўнасці ўдзелу законных прадстаўнікоў у адукацыйным працэсе.
- Праграма Школы «Юны даследчык" для вучняў 1-4 класаў; - банк даследчых работ па розных напрамках; - выпуск зборніка даследчых работ вучняў на аснове краязнаўчага матэрыялу; - метадычны дапаможнік для бацькоў "Выхоўваем даследчыка". - летапіс "Гісторыя роднай школы" , распрацаваць экскурсійны маршрут “Па ўскраінах Лагойскага і Вілейскага раёнаў”. |
Паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі педагагічнага праекта:
- стварэнне аптымальных умоў для развіцця індывідуальнасці і творчай ініцыятывы навучэнцаў;
- распрацоўка і ўкараненне на базе ўстановы адукацыі школьнай праграмы "Юныя даследчыкі" для ўсіх узроставых катэгорый;
- далучэнне да даследчай дзейнасці ў розных формах ўсіх узроставых катэгорый навучэнцаў;
- уцягванне педагогаў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў у даследчую дзейнасць;
- фарміраванне даследчай пісьменнасці вучняў: свабоднае арыентаванне ў патоках інфармацыі, уменне канструктыўна мець зносіны, вырашаць навучальныя і пазнавальныя задачы;
- сфарміраванасць неабходнасці ў вывучэнні, развіцці і ўзбагачэнні гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці;
- стварэнне цэласнай сістэмы пазакласнай працы па гісторыі і краязнаўстве;
- удзел у конкурсах даследчага характару раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў;
- стварэнне электроннага банка даследчых работ па напрамках педагагічнага праекта.
У якасці выніковага адукацыйнага прадукту пошукава-даследчай дзейнасці выступаюць:
- даследчыя работы навучэнцаў у розных прадметных абласцях;
- знайдзеная і сістэматызаваная інфармацыя;
- ідэя вырашэння пастаўленай праблемы;
- доказ праўдзівасці вынікаў даследавання;
- абагульненне і вывады, вынікі даследавання.
Для выяўлення прамежкавых і канечных вынікаў будзе праведзены маніторынг, пры дапамозе якога можна будзе выявіць ступень вырашэння пастаўленых задач і дасягнення мэты праекта.
Вынікі праекта – адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы па вучэбных прадметах, выстава даследчых работ навучэнцаў па тэме праекта, альбом фотаздымкаў.
Вынікі, дасягнутыя ў ходзе рэалізацыі праекта, будуць абагульнены таксама ў выглядзе прэзентацыі і стэндавага выступлення, творчай справаздачы, з абагульненнем вопыту на педагагічным савеце ўстановы адукацыі. Размяшчэнне матэрыялаў на сайце ўстановы адукацыі і на старонках перыядычнага друку. аРа
Спіс выкарыстаных крыніц
10.06.2022 13:36 - 10.06.2022 14:41
Пашпарт педагагічнага праекта
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Крайская сярэдняя школа Лагойскага раёна»
№ |
Структурны кампанент педагагічнага праекта |
Асноўня элементы зместу |
1 |
Тэма |
Развіццё даследчых уменняў навучэнцаў праз іх уключэнне ў дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы |
2 |
Актуальнасць |
а) вывучэнне гісторыі роднага краю выклікае вялікую цікавасць у вучняў, развівае актыўна-пазнавальную дзейнасць, рыхтуе да даследчай і навуковай дзейнасці; |
б) у ходзе ажыццяўлення праекта будзе праводзіцца работа па фарміраванні ў вучняў ключавых кампетэнцый грамадзянскасці; |
||
в) у краязнаўчай дзейнасці па вывучэнні мала вядомых пытанняў гісторыі і сучасных праблем роднага краю будзе развівацца крытычнае мысленне вучняў, цікавасць да вывучэння мінулага, гонар за здзяйсненні продкаў, жаданне захаваць і прымножыць здабытак мінулага, што з'яўляецца асновай грамадзянскай самасвядомасці. |
||
3 |
Асноўная ідэя |
Асноўная ідэя праекта заключаецца ў стварэнні ўмоў для развіцця пошукава-даследчых уменняў вучняў праз вывучэнне гісторыі роднага краю. Даследаванні будуць праводзіцца па сямі накіруках: • Вайна ў лёсе маіх землякоў; • Этнаграфічная спадчына; • Асаблівасці правядзення каляндарна-абрадавых свят у нашай мясцовасці; • Тапанімічныя назвы майго краю; • Гісторыя калгаснага будаўніцтва; • Чарнобыль вачыма маіх аднавяскоўцаў; • Гісторыя храмаў аграгарадка Крайск. Арганізацыя ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці ў рамках праекта будзе спрыяць фарміраванню даследчай пісьменнасці асобы, якая свабодна арыентыруецца ў патоках інфармацыі, здольнай канструктыўна мець зносіны, супрацоўнічаць эфектыўна вырашаць навучальныя і пазнавальныя задачы. |
4 |
Крыніцы тэарэтычнага абгрунтавання праекта |
1. Воронович, В.М. Управление процессом воспитания гражданственности и патриотизма средствами музейной педагогики /В.М. Воронович // Кіраванне ў адукацыі. – 2007. - №12. 2. Загорульский, Э.М. Историческое краеведение Беларуси // Минск, 1987. 3. Кахановский, Г.А. Археология и историческое краеведение Беларуси в 16-19 вв.// Минск, 1984. 4. Краязнаўства. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў // Мінск, 2010 5. Лярский, П.Н. Пособие по краеведению // Минск, 1978. 6. Митина, А.А. Проектирование и реализация краеведения в сельской общественно-активной начальной школе на основании технологического подхода: автореф. дис.канд. пед. наук: 13.00.01 / А. А. Митина; Алтайский государственный университет. – Барнаул, 2011. – 23 с. 7. Прохоренко, О.Г. Патриотическое воспитание молодёжи: потенциал исследовательской деятельности / О.Г. Прохоренко // Адукацыя і выхаванне. – 2007. - №10. 8. У пошуках гісторыі / склад. : А. І. Калістратава, А. У. Радзевіч ; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі». – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2011. – 128 с
|
10.06.2022 14:38 - 10.06.2022 14:38